ЕС можа ўвесці новыя санкцыі супраць РФ у кастрычніку

Еўрасаюз можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі ў кастрычніку. Пра гэта паведаміла Politico са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Пытанне санкцый будзе вынесена на нефармальную сустрэчу міністраў замежных спраў краін саюза, якая пройдзе 1-2 верасня ў Ірландыі.

Адна з крыніц выдання заявіла, што ўсяго пад абмежаванні могуць трапіць 1600 фізічных і юрыдычных асоб.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!