ЕС можа прызначыць перамоўніка для сувязяў з Расіяй

ЕС можа прызначыць перамоўніка для сувязяў з Расіяй. Пра гэта паведамляе Politico. Паводле інфармацыі выдання, урады некалькіх краін аказваюць ціск на органы ЕС з мэтай прызначыць спецыяльнага перамоўніка, які будзе прадстаўляць інтарэсы Саюза ў межах мірнага працэсу паміж ЗША, РФ і Украінай.

Падтрымку такой ідэі выказвалі прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні.

Адзначаецца, што пакуль у Бруселі няма адзінства адносна ключавых абавязкаў, задач і паўнамоцтваў будучага перамоўніка. Разам з тым суразмоўцы выдання назвалі некалькі магчымых кандыдатур, у тым ліку прэзідэнта Фінляндыі Аляксандра Стуба, а таксама былога прэм’ер-міністра Італіі Марыа Драгі.

Высокапастаўлены прадстаўнік ЕС пацвердзіў, што ідэя ўпершыню абмяркоўвалася ў сакавіку мінулага года. Аднак рашэнне, хоць і займела падтрымку, прынята не было.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!