Еўрасаюз увёў санкцыі супраць касманаўта Навіцкага

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць ураджэнца Беларусі, расійскага касманаўта Алега Навіцкага.

Падставай для ўвядзення персанальных санкцый стаў удзел Навіцкага ў выбарах у Дзяржаўную думу, якія ў тым ліку прайшлі на акупаваных тэрыторыях Украіны. Навіцкі ў выніку стаў дэпутатам Дзярждумы. Ён вылучаўся ад Кампартыі Расійскай Федэрацыі па 98-й аднамандатнай Брацкай акрузе (Іркуцкая вобласць), а таксама ўзначальваў рэгіянальную групу № 6 федэральнага спіса кандыдатаў ад КПРФ. У гэтую рэгіянальную групу ўваходзяць акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, сёння ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да больш чым 1600 юрыдычных і фізічных асоб, звязаных з расійскім ВПК, а таксама супраць новых членаў Дзярждумы.