Европейский союз. Брюссель. Фото: reform.news
Савет ЕС прыняў рашэнне часова лібералізаваць гандаль з Арменіяй. У выніку рашэння будуць абнулены ўвозныя пошліны на 80% армянскага экспарту ў Еўрасаюз. Прэферэнцыі будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў.
У паведамленні прэс-службы савета адзначаецца, што зніжэнне пошлін ахоплівае 99% пазіцый армянскага экспарту свежай садавіны, гародніны і раслін у Расію, а таксама 91% напояў і спіртнога.
Прапанова прынята з мэтай падтрымаць Арменію на фоне гандлёвых абмежаванняў, уведзеных Расіяй.
Цяпер пазіцыю па лібералізацыі гандлю з Арменій павінен прыняць Еўрапарламент. Пасля гэтага рашэнне будзе афіцыйна падпісана і апублікавана, пасля чаго ўступіць у сілу.