The flags of Ukraine and Europe stand against Parliamentary Assembly branding at the Palais de l’Europe during PACE’s autumn plenary session. Strasbourg, France, 29 September 2026. Сцягі Украіны і Еўропы на фоне сімволікі Парламенцкай асамблеі ў Палацы Еўропы падчас восеньскай пленарнай сесіі ПАСЕ. Страсбург, Францыя, 29 верасня 2026 года. Флаги Украины и Европы на фоне символики Парламентской ассамблеи во Дворце Европы во время осенней пленарной сессии ПАСЕ. Страсбург, Франция, 29 сентября 2026 года.
Еўракамісія сёння выдзеліла Украіне 1,24 млрд еўра. Яны прызначаныя для закупкі беспілотнікаў, перахопнікаў дронаў, ракет і боепрыпасаў. Гэта частка крэдыту для Украіны ў памеры 90 млрд еўра.
Крэдыт на падтрымку Украіны прадугледжвае арыенціровачнае размеркаванне 60 мільярдаў еўра на абарону і 30 мільярдаў еўра на бюджэтную дапамогу на працягу 2026–2027 гадоў.
У астатнія месяцы 2026 года Украіна можа атрымаць 32,5 млрд еўра фінансавай падтрымкі: 28,1 млрд еўра застаюцца даступнымі для выдзялення ў рамках Крэдыту падтрымкі Украіны, з якіх 15,4 млрд еўра прызначаныя для падтрымкі абаронна-прамысловага патэнцыялу Украіны, а 12,7 млрд еўра – для бюджэтнай падтрымкі.