Еўракамісія ўводзіць квоты на імпарт гібрыдных аўтамабіляў

Еўракамісія з 1 снежня ўводзіць квоты на імпарт аўтамабіляў з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі.

“Камісія ўводзіць колькаснае абмежаванне ў форме імпартных квот для кожнай краіны-экспарцёра, устанаўліваючы максімальны аб’ём гібрыдных транспартных сродкаў, якія могуць быць увезены ў ЕС у перыяд дзеяння часовых ахоўных мер. Імпарт звыш гэтых квот не дапускаецца”, – гаворыцца ў паведамленні ЕК.

Квоты не будуць распаўсюджвацца на гібрыдныя аўтамабілі, вырабленыя ў Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі, Украіне, Кеніі і большасці краін, якія развіваюцца.

У перыяд з 1 снежня 2026 года па 28 лютага 2027 года Кітай зможа паставіць у ЕС 86,3 тыс. гібрыдаў, Японія – 76,9 тыс., Турцыя – 56,8 тыс., Вялікабрытанія – 47,4 тыс., Карэя – 30,6 тыс., Мексіка – 15,6 тыс., Марока – 10,8 тыс., Сербія – 8,7 тыс., ЗША – 8,3 тыс. гібрыдных аўтамабіляў. Таксама ўстаноўлены квоты на 1 перыяды 1 сакавіка па 31 мая 2027 года і з 1 па 18 чэрвеня 2027 года.