Дзве абноўленыя заставы адкрылі на беларуска-ўкраінскай мяжы

4 лістапада на беларуска-ўкраінскай мяжы адкрыліся новыя комплексы пагранічных застаў «Гарадная» і «Ласіцк».

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця комплексу заставы «Гарадная» прыняў удзел старшыня ДПК генерал-маёр Канстанцін Моластаў.

Новыя комплексы закліканыя ўзмацніць ахову паўднёвай мяжы Беларусі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.