Дзяржкантроль пачаў прымаць даносы на валакіту і фармалізм

Камітэт дзяржкантролю стварыў на сваім сайце спецыяльную панэль зваротнай сувязі. Яна атрымала назву “Стоп бюракратыя. Паведаміць пра факты фармалізму і валакіты”.

“Паведаміць пра факты фармалізму, валакіты, празмерныя адміністрацыйныя бар’еры цяпер можна праз спецыяльную панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю”, – пракаментавалі ў КДК.

Інфармацыю можна перадаць ананімна і без рэгістрацыі.