Дзяржкамваенпрам справаздачыўся аб распрацоўцы паходных печаў

Дзяржкамваенпрам вырашыў справаздачыцца аб асваенні паходных печаў. Іх пачало выпускаць ААТ «Агат-электрамеханічны завод». Створаны дзве мадэлі.

“Печ-шчапачніца — кампактная прылада, бяспечная альтэрнатыва адкрытаму вогнішчу. Не патрабуе ўладкавання месца для вогнішча, не пакідае выпаленай зямлі і не дае адкрытага полымя. Працуе на падручным паліве: шчапках, галінках, шышках, сухім лісці, кары, вугалі. Канструкцыя (сценкі, дно, рашотка) лёгка разбіраецца і займае мінімум месца. Памер — 252×252×200 мм, матэрыял — сталь 2–3 мм.

Печ-ракетніца — больш прадукцыйная мадэль для абагрэву і прыгатавання ежы. За кошт натуральнай цягі і дапальвання газаў забяспечвае магутнае полымя, хуткі разагрэў і эканомны расход паліва. Працуе на дровах, пелетах, драўняных гранулах, галінках, шчапках, пілавінні. Маса — 12 кг, памер — 280×300×400 мм, матэрыял — сталь 2–3 мм”, – гаворыцца ў паведамленні.