Фото: Госкомвоенпром
Прадпрыемства Дзяржкамваенпрама распрацавала праграмны комплекс планавання і мадэлявання агнявога паражэння стратэгічнага ўзроўню. Ён быў прадстаўлены на канферэнцыі «Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы», якая прайшла ў Мінску 19-20 лістапада.
Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама, комплекс створаны «Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржавы». Ён “дазваляе спланаваць агнявое паражэнне ўсімі родамі войскаў з улікам процідзеяння з боку сродкаў СПА і РЭБ праціўніка на аснове штучнага інтэлекту, а таксама вызначыць найлепшы варыянт агнявога паражэння з дапамогай імітацыйнага мадэлявання”.
Акрамя таго, у рамках канферэнцыі ААТ «НДІЭВМ» паказала абароненыя камп’ютары, а ААТ «Кідма тэк» – лінейку беларускай стралковай зброі.