Дзяржаўная дума РФ прыняла закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення аб умовах дзейнасці Беларуска-расійскага ўніверсітэта. Яно было падпісана ў студзені гэтага года ў Маскве.
Дакумент датычыцца ўдасканалення навуковай, педагагічнай і фінансавай дзейнасці навучальнай установы.
У Беларусі ратыфікацыйныя працэдуры ў дачыненні да пагаднення былі завершаныя яшчэ ў ліпені гэтага года.
Згодна з дакументам, адукацыйная дзейнасць, ліцэнзаванне, акрэдытацыя і атэстацыя, а таксама парадак прыёму на навучанне па беларускіх адукацыйных праграмах будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Аналагічныя працэдуры па расійскіх адукацыйных праграмах будуць праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Расіі.