Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл паведаміў пра размову, якая адбылася, з кіраўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай. Дыпламат назваў размову “добрай”.
“Сёння раніцай у мяне адбылася добрая размова са Святланай Ціханоўскай. Я падзякаваў ёй за пастаянную падтрымку нашых намаганняў у Беларусі з боку ЗША”, — напісаў ён сёння ў X.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
