Дзесяць чалавек загінулі ў выніку страляніны ў канадскай школе. Целы былі выяўлены як непасрэдна ў школе, так і ў іншых месцах.
Як паведамляе Reuters, здарэнне адбылося ў населеным пункце Тамблер-Рыдж у Брытанскай Калумбіі. Тут у будынку сярэдняй школы былі выяўлены целы шасці чалавек, яшчэ два чалавекі былі знойдзены мёртвымі ў жылым доме і адзін чалавек памёр па дарозе ў бальніцу. Не менш за двух чалавек шпіталізавалі з цяжкімі раненнямі. Яшчэ 25 чалавек атрымалі менш цяжкія раненні.
Паводле інфармацыі Каралеўскай коннай паліцыі Канады, меркаваным стралком была «жанчына ў сукенцы з каштанавымі валасамі». Яна была знойдзена мёртвай у будынку школы, папярэдняя прычына смерці — самагубства. Паліцыя пакуль не можа назваць матывы злачынства.
“Так. На дадзеным этапе мы ўсё яшчэ спрабуем высветліць шмат што пра стралка. У цяперашні час мы мяркуем, што нам удалося ўстанавіць асобу таго, хто страляў, але з меркаванняў канфідэнцыяльнасці і, відавочна, для правядзення расследавання мы не раскрываем гэтую інфармацыю да таго часу, пакуль не будзем упэўнены, што звязаліся з патрэбнымі людзьмі і высветлілі ўсе абставіны”, – заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік мясцовай паліцыі Кен Флойд.