Фото: pixabay.com
Акцыя “Дзень без аўтамабіля” пройдзе ў Мінску 22 верасня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміў намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Шунькін.
У гэты дзень паводле рашэння Мінгарсавета сталічныя вадзіцелі змогуць бясплатна скарыстацца грамадскім транспартам пры прад’яўленні вадзіцельскага пасведчання і тэхпашпарта на транспартны сродак.
22 верасня ў Мінску пройдзе і велапрабег з удзелам гарадскіх чыноўнікаў.
Раніцай 21 верасня на дзевяці «вітамінных пунктах» грамадзяне, якія выбралі СІМ або пешую хаду, змогуць бясплатна пачаставацца садавіной і атрымаць інфармацыйныя матэрыялы. Пункты размесцяцца каля ўваходу ў Лошыцкі парк з боку вул. Маякоўскага, на Запарожскай плошчы, каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, на вул. Аэрадромнай, пр. Пераможцаў каля ГРЦ «Арэна-Сіці», насупраць будынка на пр. Дзяржынскага, 13, вул. Прытыцкага, 93, і насупраць будынка № 22/1 на вул. Ташкенцкай, а таксама ў Камароўскім скверы.