Иллюстративное фото pixabay.com
У Беларусі зацверджана новая схема паставак дызельнага паліва сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Указ прадугледжвае, што замест чыгуначнага транспарту для паставак будуць выкарыстоўвацца трубаправоды і аўтамабільны транспарт.
«Гэта скароціць тэрміны дастаўкі і знізіць выдаткі арганізацый сістэмы ВА “Беларуснафта”», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.