Фото: Fredrick Filix / Unsplash.com
Расійская нафта Urals зноў прадаецца са зніжкамі. Іх памер вярнуўся на ўзровень красавіка 2023 года. Як піша “Коммерсантъ”, калі раней Індыя купляла расійскую нафту з прэміяй, то цяпер пры пастаўках у гэтую краіну яна прадаецца з дысконтам да эталоннага гатунку Brent.
Прычына змены цэнавай сітуацыі – аднаўленне паставак нафты з Персідскага заліва. Паводле даных выдання, зніжка на Urals у партах Балтыкі і Наварасійску ў першы тыдзень лістапада дасягнула 31-33 долараў. Яшчэ адзін фактар, які ўплывае на цэны на расійскую нафту, – высокі кошт фрахту.
Прэміяльным для РФ пакуль застаецца толькі рынак Кітая. Цана Urals пры пастаўках у гэтую краіну застаецца вышэйшай за кошт ф’ючарса на Brent.