Дырэктар мэблевага бізнесу пабудаваў фінансавую піраміду

Дырэктар мэблевага бізнесу затрыманы па падазрэнні ў махлярстве. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, падставай для расследавання сталі звароты грамадзян.

Паводле інфармацыі міліцыі, сталічная кампанія працавала на рынку кухоннай мэблі на працягу 15 гадоў. Аднак у канцы мінулага года бізнес сутыкнуўся з цяжкасцямі.

Паводле версіі следства, дырэктар кампаніі працягнуў прымаць новыя заказы, нават калі фірма перастала спраўляцца з папярэднімі, а частка абсталявання выйшла са строю. Даўгі пакрываліся за кошт новых кліентаў. Фактычна была пабудавана фінансавая піраміда.

“У цяперашні час агульная сума нанесенай пацярпелым шкоды перавышае мільён рублёў. Следчымі распачата крымінальная справа, мужчына затрыманы”, – гаворыцца ў паведамленні.

Колькасць пацярпелых складае каля 100 чалавек.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!