Скриншот видео
У вёсцы Пацава Слабада Кіраўскага раёна частка дымахода ў прыватным доме абрынулася на мужчыну, які праводзіў будаўнічыя работы.
Мужчына аказаўся заціснуты элементамі канструкцыі. Вызваляць яго давялося пры дапамозе МНС.
Ратавальнікі дасталі пацярпелага і перадалі медыкам. Мужчына шпіталізаваны, паведамляе МНС.