Фото: ABW
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла пра затрыманне двух грамадзян Украіны. Яны падазраюцца ў шпіянажы і здзяйсненні дыверсій на замову расійскіх спецслужбаў.
Паводле інфармацыі агенцтва, мужчыны займаліся разведкай крытычнай і ваеннай інфраструктуры ў розных раёнах Польшчы. Ім таксама прад’яўлена абвінавачанне ў падпале транспартных сродкаў. За сваю працу падазраваныя ва ўзросце 24 і 25 гадоў атрымлівалі аплату ў крыптавалюце.
“Паводле следства, мужчыны падпалілі аўтамабілі, папярэдне змяніўшы іх рэгістрацыйныя нумары на нумары аўтамабіляў украінскай арміі. Магчыма, гэта было зроблена з мэтай ускладніць устанаўленне сапраўдных абставінаў падзей і выклікаць падазрэнні ў дачыненні да ўкраінскага боку”, – расказалі ў агенцтве.
Суд пастанавіў заключыць падазраваных пад варту на тры месяцы.