Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў выніку спецмерапрыемстваў на беларуска-расійскай мяжы. У іх знайшлі моцнадзейныя рэчывы.
Абодва беларусы ехалі ў Расію на аўтамабілі Chevrolet. У асабістых рэчах аднаго з мужчын знайшлі пластыкавую банку з 97 таблеткамі, другога – два флаконы з вадкасцю. Экспертыза паказала, што ў таблетках утрымліваюцца метылтэстастэрон і дэгідрахлорметылтэстастэрон, а ў флаконах — драстаналон. Усе тры рэчывы адносяцца да моцнадзейных, паведамляе ДМК.
У дачыненні да затрыманых распачаты крымінальныя справы за замах на незаконнае перамяшчэнне праз мяжу моцнадзейных рэчываў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.