Двух беларусаў аштрафавалі за абразы мытнікаў

Двух беларусаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула аб абразе службовых асоб (ч. 1 арт. 24.4 КаАП) за абразу супрацоўнікаў мытні.

У першым выпадку мужчына размаўляў па тэлефоне з супрацоўнікам Магілёўскай мытні і нецэнзурна выказаўся ў яго адрас. Пазней ён адправіў у месенджары на службовы нумар мытніка паведамленне, «якое змяшчае абразы, што прыніжаюць гонар і годнасць службовай асобы», паведамляе ДМК.

У другім выпадку мужчына спрабаваў правесці ў зону мытнага кантролю старонняга чалавека, які не меў дачынення да размешчанага там тавару. Калі старонняга не пусцілі, мужчына «ў грубай форме выказаў негатыўную ацэнку асобы магілёўскага мытніка».

Абодва мужчыны атрымалі штраф у 25 базавых велічынь (1125 рублёў).