Изображение: ГУВД Мингорисполкома
Мінская міліцыя адчыталася аб затрыманні двух маладых жыхароў сталіцы па падазрэнні ва ўзломе гульнявых аўтаматаў.
Паводле версіі міліцыі, маладыя людзі ва ўзросце 19 і 20 гадоў спецыялізаваліся на аўтаматах тыпу “Сіламер”. Усяго на іх рахунку не менш за 20 узломаў.
“Фігуранты дзейнічалі па пэўнай схеме: адзін забяспечваў назіранне і для выгляду наносіў удары па грушы, а другі ўзломваў корпус аўтамата. Выкрадзеныя грашовыя сродкі маладыя людзі складвалі ў заплечнік, пасля чаго трацілі на таксі і забавы для сябе і сяброў”, – расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У агульнай складанасці маладыя людзі выкралі 4 тыс. рублёў. Распачатыя крымінальныя справы.