Два трамваі сутыкнуліся ў Мінску

У Мінску адбылося ДТЗ з удзелам двух трамваяў. Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, адзін трамвай урэзаўся ў другі на прыпынку па вуліцы Пляханава.

34-гадовая ваганавожатая дапусціла сутыкненне з трамваем, які стаяў на прыпынку. Прычыны здарэння высвятляюцца.

“40-гадовая пасажырка другога трамвая дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання”, – расказалі ў ДАІ.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама