Два TikTok-акаўнты ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго ўнеслі два TikTok-акаўнты — “lukashisty_pidorasy” і “Pulse News”. Адпаведныя рашэнні прыняў суд Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці 16 і 17 верасня 2026 года.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.