Два НПЗ атакаваныя ў Самарскай вобласці

У Самарскай вобласці РФ беспілотнікі атакавалі два нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Пра гэта паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы. Гаворка ідзе пра Сызранскі НПЗ, а таксама Куйбышаўскі НПЗ.

Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў заявіў, што над рэгіёнам былі збітыя 145 БПЛА. Загінуў адзін чалавек. Паводле яго слоў, у вобласці назіраюцца адключэнні электраэнергіі. Таксама ён прызнаў наяўнасць наступстваў на зямлі, хоць і не ўказаў наўпрост на пашкоджанне НПЗ.

“Мы працягваем збіраць інфармацыю. Працуе аператыўны штаб. Ёсць наступствы на зямлі, якія вы бачыце, у тым ліку самі”, — напісаў ён у месенджары.