Скриншот видео
1 верасня ў Румыніі за 30 км ад мяжы з Малдовай выявілі беспілотнік. Яго знайшоў мясцовы жыхар у полі каля сяла Війшаара. Пацярпелых і пашкоджанняў на зямлі няма, паведамляе Digi24.
Тэрыторыю ачапілі. На месца здарэння прыбыла піратэхнічная каманда Румынскай разведвальнай службы (SRI). Устаноўлена, што на дроне знаходзілася выбухоўка.
Пракуратура пры Апеляцыйным судзе горада Ясы правядзе расследаванне для ўстанаўлення абставінаў інцыдэнту.