Дрон з беларускімі цыгарэтамі перахапілі ў Літве

У Шальчынінкайскім раёне Літвы перахапілі чарговы дрон з беларускімі цыгарэтамі.

Літоўскі памежны патруль заўважыў беспілотнік у нядзелю ўвечары. Дрон перахапілі пры дапамозе антыдронавага абсталявання. Ён упаў за 500 метраў ад літоўска-беларускай мяжы, паведамляе памежная служба Літвы.

На месцы падзення знайшлі скрутак з 200 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims і GPS-трэкер. Кошт цыгарэт ацэньваецца ў 1102 еўра. Пачата адміністрацыйная вытворчасць.

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 59 дронаў кантрабандыстаў, якія заляцелі з Беларусі.

Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!