Фото: Alexander Mils / Unsplash.com
Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы зноў апусціўся ніжэй за 3 рублі. Таксама патаннелі юань і еўра. Расійскі рубель вырас.
Долар сёння знізіўся на 0,49%, або на 1,48 капейкі, да 2,995 рубля. Папярэдні раз долар быў таннейшы за 3 рублі 25 жніўня.
Еўра патаннеў на 0,96%, або на 3,25 капейкі, да 3,3555 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,24%, або на 0,87 капейкі. 100 расійскіх рублёў ацанілі ў 3,6127 беларускага рубля.
Юань страціў 0,48%, або 2,16 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,4845 рубля.