Фото: посольство РФ в Беларуси
Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» плануе адкрыць мультыбрэндавы дылерска-сэрвісны цэнтр беларускай тэхнікі. Гэтае пытанне абмеркавалі міністр прамысловасці і гандлю ДНР Гурген Малхасян і саветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў.
Дэлегацыя ДНР знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў выставе «Інапрам. Беларусь».
Асноўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні ўзаемадзеяння ДНР з Беларуссю ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. Бакі абмеркавалі перспектывы адкрыцця ў Данецку мультыбрэндавага дылерска-сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі, выхаду арганізацый лёгкай прамысловасці на рынак ДНР, наладжвання кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі, у тым ліку ў сферы вытворчасці горназдабыўнога, пад’ёмнага абсталявання, а таксама перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны, паведамляе расійскае пасольства.