Дэмакратычная партыя атрымала большасць у Палаце прадстаўнікоў

Дэмакратычная партыя атрымлівае перамогу на прамежкавых выбарах у ЗША. Яна атрымлівае большасць у абедзвюх палатах Кангрэса ЗША.

Амерыканскія тэлеканалы публікуюць папярэднія вынікі выбараў, на якіх пераабіраліся траціна сенатараў і поўны склад Палаты прадстаўнікоў.

Паводле даных CNN на 9:30 па мінскім часе, Дэмакратычная партыя атрымала 220 мандатаў у Палаце прадстаўнікоў. Для большасці ў ніжняй палаце Кангрэса патрабуецца 218 месцаў. У Рэспубліканскай партыі, паводле вынікаў выбараў 3 лістапада, пакуль 126 мандатаў. У параўнанні са складам палаты, які сыходзіць, да дэмакратаў ад рэспубліканцаў перайшло 25 мандатаў.

FoxNews таксама аддае большасць Дэмакратычнай партыі. Паводле інфармацыі канала, яна ўжо заваявала 219 мандатаў. У рэспубліканцаў – 126 месцаў. 25 мандатаў ужо перайшлі да дэмакратаў.

У Сенаце абодва тэлеканалы аддаюць дэмакратам 53 мандаты, у рэспубліканцаў – 41. Ад Рэспубліканскай партыі да Дэмакратычнай партыі паводле вынікаў галасавання перайшло 7 месцаў.

Падлік галасоў яшчэ працягваецца. Канчатковае размеркаванне месцаў у Кангрэсе стане вядома пазней.