Фото: unsplash.com
Дэфіцыт беларускага знешняга гандлю таварамі па выніках дзевяці месяцаў дасягнуў 3,9 млрд долараў. На гэта ўказваюць свежыя даныя Белстата. У параўнанні з мінулым годам дэфіцыт скараціўся на 7,1%. У студзені-верасні 2025 года ён складаў амаль 4,2 млрд долараў.
Экспарт тавараў за тры кварталы вырас на 22,9% да 36,77 млрд долараў, а імпарт – на 19,2% да 40,675 млрд долараў.
У гандлі з краінамі СНД у студзені-верасні беларускі экспарт тавараў вырас на 22,1% да 26,59 млрд долараў, імпарт – на 20,6% да 23,89 млрд долараў. Прафіцыт гандлю таварамі з краінамі СНД склаў 2,7 млрд долараў, што на 36,9% больш, чым год таму.
У гандлі з краінамі па-за СНД беларускі экспарт тавараў вырас на 25,1% да 10,19 млрд долараў, а імпарт павялічыўся на 17,3% да 16,79 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю з краінамі па-за СНД дасягнуў 6,6 млрд долараў, што на 7% больш, чым год таму.
У верасні беларускі экспарт тавараў вырас на 24,4% да 4,41 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічыўся на 15,6% да 4,92 млрд долараў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі за верасень склаў 510,9 млн долараў, што на 28,4% менш, чым летась за той жа месяц.
У гандлі з краінамі СНД у верасні беларускі экспарт вырас на 16,9% да 3,07 млрд долараў, імпарт павялічыўся на 18,6% да 3,055 млрд долараў. Прафіцыт гандлю з гэтым рэгіёнам склаў усяго 19 млн долараў, што ў тры разы менш, чым годам раней.
За верасень Беларусь адправіла ў краіны па-за СНД тавараў на 1,34 млрд долараў, што на 46,2% больш, чым год таму, імпарт пры гэтым вырас на 9,3% да 1,87 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю з гэтым рэгіёнам склаў 529,9 млн долараў, што на 31,1% менш, чым год таму.