Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі перавысіў 3 млрд долараў па выніках ліпеня

Белстат апублікаваў даныя аб знешнім гандлі таварамі ў студзені-ліпені. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі Беларусі па выніках ліпеня перавысіў 3 млрд долараў, аднак аказаўся меншым, чым год таму.

У студзені-ліпені экспарт беларускіх тавараў вырас на 22,9% да 28,14 млрд долараў, а імпарт тавараў з-за мяжы за той жа перыяд павялічыўся на 19,3% да 31,22 млрд долараў. У выніку дэфіцыт знешняга гандлю склаў па выніках сямі месяцаў 3,08 млрд долараў, што на 5,9% менш, чым год таму.

У гандлі з краінамі СНД беларускі экспарт вырас на 23% да 20,42 млрд долараў, а імпарт – на 20,2% да 18,2 млрд долараў. Прафіцыт гандлю з краінамі СНД склаў 2,22 млрд долараў, што на 52,7% больш, чым год таму.

У гандлі з краінамі па-за СНД у студзені-ліпені беларускі экспарт павялічыўся на 22,6% да 7,72 млрд долараў, а імпарт вырас на 18,1% да 13,02 млрд долараў. У выніку дэфіцыт гандлю з гэтымі дзяржавамі склаў 5,3 млрд долараў, што на 12,1% больш, чым у мінулым годзе.

У ліпені беларускі экспарт у цэлым вырас на 21,7% у параўнанні з такім жа месяцам мінулага года да 4,4 млрд долараў. Імпарт павялічыўся на 17,9% да 4,69 млрд долараў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі склаў 290,1 млн долараў, што на 20,3% менш, чым год таму.

У гандлі з краінамі СНД у ліпені экспарт вырас на 27,6% да 3,35 млрд долараў, а імпарт – на 17,2% да 2,66 млрд долараў. Прафіцыт у гандлі з краінамі СНД у ліпені склаў 689,5 млн долараў, што амаль у два разы больш за паказчык за ліпень мінулага года.

У гандлі з краінамі СНД экспарт у ліпені вырас на 6,2% да 1,05 млрд долараў. Імпарт павялічыўся на 18,8% да 2,03 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю за ліпень склаў 979,6 млн долараў, што на 36,3% больш, чым год таму.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!