Савет міністраў пастановай №547 ухваліў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Урадам ухвалены праект «Шматіндыкатарнае кластарнае абследаванне для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын у Рэспубліцы Беларусь».
Каардынаваць рэалізацыю праекта і кантраляваць яго выкананне будзе Нацыянальны статыстычны камітэт.