Дарожны рух будуць перакрываць у Мінску 1–2 кастрычніка

У Мінску 1–2 кастрычніка будуць уводзіцца абмежаванні на рух усіх транспартных сродкаў. Яны закрануць цэнтральныя праспекты і МКАД.

Як паведамілі ў МУС, перакрываць рух будуць:

1 кастрычніка з 8:00 да 14:00 па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама вуліцах Янкі Купалы і Леніна; з 15:00 да 23:00 па праспектах Машэрава і Пераможцаў, вуліцах Янкі Купалы, Старажоўскай, Паўліны Мядзёлкі і Нарачанскай, а таксама МКАД.

2 кастрычніка з 10:00 да 18:00 па праспектах Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, а таксама вуліцах Янкі Купалы і Старажоўскай.

«Таксама 1 і 2 кастрычніка магчыма кароткачасовае абмежаванне руху ўсіх відаў транспартных сродкаў на іншых участках вулічна-дарожнай сеткі», — папярэдзілі ў МУС.

Верагодней за ўсё, абмежаванні руху будуць звязаныя з міжнароднымі візітамі. У двух выпадках перакрываюцца вуліцы аж да Палаца Незалежнасці, а ў адным — да выставачнага цэнтра. 1 кастрычніка ў Мінску павінна прайсці пасяджэнне Саюзнага Саўміна, пры гэтым у сталіцы цяпер праходзіць прамысловая выстава «Інапрам».

Выява МУС
Выява МУС
Выява: МУС