Дапкюнас адпраўлены ў адстаўку

Дыпламат Андрэй Дапкюнас адпраўлены ў адстаўку і вызвалены ад пасольскіх пасад. Указ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Згодна з указам, Дапкюнас вызваляецца ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры АБСЕ ў сувязі з выхадам у адстаўку.