Фото: Unsplash.com
У Беларусі са студзеня гэтага года працуе Цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма аховы здароўя. За гэты час у яе ўнеслі даныя 6,38 млн жыхароў краіны. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
“Для таго, каб інфармацыя трапіла ў нашу цэнтралізаваную інфармацыйную сістэму аховы здароўя, а 6 мільёнаў 380 тысяч нашых грамадзян наведалі нашу арганізацыю аховы здароўя абсалютна па розных прычынах, яна спачатку павінна прыйсці і наведаць нашу арганізацыю аховы здароўя.
Для таго, каб сістэма прыняла пацыента, пацыент павінен звярнуцца ў нашу арганізацыю аховы здароўя. Адпаведна, амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі, стацыянарныя арганізацыі, гэта прыёмнае аддзяленне, на сённяшні момант у нас у сістэме падключаныя 463 арганізацыі аховы здароўя дзяржаўнай формы: паліклінікі, бальніцы, іх структурныя падраздзяленні, гэта ФАПы, гэта амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
У нас застаюцца непадключанымі зноў пабудаваныя і рэканструяваныя аб’екты, таму што аб’ект павінен быць уведзены ў строй, потым павінна быць створана сістэма бяспекі, пракладзены спецыяльныя каналы, аўтарызаваныя медыцынскія работнікі, гэта значыць гэта абарона персанальных даных як нашых медыцынскіх работнікаў, але перш за ўсё пацыентаў. Тады пачынае працаваць арганізацыя аховы здароўя”, – сказала яна.
Паводле яе слоў, у 2025 годзе ў рамках сістэмы быў адпраўлены мільён пакетаў інфармацыі пра пацыентаў. Сёлета паказчык ужо перавысіў 60 млн пакетаў. Электронны лічбавы подпіс маюць больш за 56 тыс. медработнікаў.
Як запэўніў гендырэктар Агенцтва лічбавай трансфармацыі Сяргей Руднеў, забяспечана бяспека інфармацыйнай сістэмы. Паводле яго слоў, Белтэлекам забяспечыў інфраструктуру, якая ізаляваная ад інтэрнэту.
“У арганізацыях аховы здароўя тая частка, якая працуе з ЦІСАЗ, ніяк не датычыцца інтэрнэт-сеткі. Па-другое, у рамках гэтага сэрвісу «Белтэлекам» пастаўляе адразу і сродкі шыфравання, для таго, каб нельга было ўмяшацца ў каналы сувязі.
Плюс работы па атэстацыі сістэм абароны інфармацыі саміх арганізацый аховы здароўя, а таксама сама цэнтралізаваная інфармацыйная сістэма таксама абароненая і адпавядае стандартам Рэспублікі Беларусь у сферы інфармацыйнай бяспекі. Зыходзячы з архітэктуры сістэмы, яна пабудаваная такім чынам, што ўсе даныя не ўтрымліваюцца ў адной базе даных. Гэта мноства баз даных, якія тым ці іншым чынам, не буду раскрываць, звязаныя паміж сабой”, – расказаў ён.
Сістэма працуе ў рамках воблачнай платформы beCloud.