Иллюстративное фото. Скриншот видео t.me/pressmvd
Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць маштабныя рэйды на дарогах па ўсёй Беларусі. Як паведамляе МУС, узмоцненыя праверкі кіроўцаў і перавозчыкаў працягнуцца да 27 лістапада.
Асаблівая ўвага супрацоўнікаў надаецца выяўленню нецвярозых кіроўцаў, тых, хто не мае права кіравання, а таксама грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія могуць прывесці да аварый.
Для ўзмацнення тэрытарыяльных падраздзяленняў ДАІ сфарміраваныя дадатковыя групы спецпадраздзялення ДПС «Страла». Іх накіравалі ў раёны Брэсцкай і Мінскай абласцей, дзе складваецца найбольш складаная аварыйная абстаноўка.
Сумесна з Транспартнай інспекцыяй узмоцнены праверкі камерцыйных перавозак пасажыраў і грузаў. Паводле інфармацыі МУС, ужо выяўлены парушэнні рэжыму працы і адпачынку кіроўцаў, парадку допуску перавозчыкаў да працы і правілаў эксплуатацыі транспарту.
У сувязі з прагназуемымі замаразкамі і ападкамі ДАІ таксама рэкамендуе кіроўцам загадзя ўсталяваць зімовыя шыны, а пешаходам захоўваць асцярожнасць ва ўмовах галалёдзіцы і дрэннай бачнасці, у цёмны час сутак выкарыстоўваць святлоадбівальныя элементы.