Фото: Reform.by
Урад Беларусі зацвердзіў абноўлены пералік даходаў, з якіх будуць утрымлівацца аліменты на дзяцей. Ён набудзе моц 1 студзеня 2027 года. Адпаведную пастанову падпісаў сёння прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Згодна з пастановай, пры вызначэнні памеру аліментаў улічваюцца ўсе даходы грамадзяніна (зменшаныя на суму падаткаў і абавязковых страхавых узносаў), у тым ліку ад формаў самазанятасці і прафесійнай дзейнасці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай (блогінг, стрымінг, маркетплэйсы, лічбавыя сэрвісы паслуг і г. д.), паведамляе прэс-служба ўрада.
У пералік даходаў, якія будуць улічвацца пры вызначэнні памеру аліментаў, дадаткова ўключаныя:
Пералік даходаў, якія ўлічваюцца пры разліку аліментаў, стане адкрытым. Гэта дазволіць не карэктаваць яго пры з’яўленні новых відаў дзейнасці.