Цыгарэты на 127 тысяч долараў знайшлі ў грузавым цягніку на польскай мяжы

Польскія мытнікі выявілі 25 тысяч пачак цыгарэт, якія везлі з Беларусі.

Кантрабанду знайшлі ў вагоне грузавога цягніка пры сканаванні саставу ў тэрмінале ў Малашэвічах.

Мытнікі заўважылі тайнік у пярэдняй частцы вагона. Пад спецыяльна пераробленай падлогай знаходзіўся люк, за якім былі схаваныя скрынкі з цыгарэтамі.

Усяго было канфіскавана 25 тысяч пачак цыгарэт коштам больш за 500 тысяч злотых (127 тысяч долараў).

Фота: lubelskie.kas.gov.pl
Фота: lubelskie.kas.gov.pl