Фото: mart.gov.by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла працу 13 Дамоў быту, дзе спецыялісты правялі маніторынг больш як 60 аб’ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі. Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, парушэнні заканадаўства выявілі ў 40% з іх.
Найбольш распаўсюджанымі аказаліся адсутнасць інфармацыі пра тэрміны аказання паслуг і нумар тэлефона выканаўцы, а таксама копіі пасведчання аб уключэнні ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь».
Па выніках маніторынгу суб’ектам выдалі рэкамендацыі па ўстараненні парушэнняў. Акрамя таго, спецыялісты МАРГ вынеслі два патрабаванні аб забароне захоўвання тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Сярод такой прадукцыі аказаліся лакі для пазногцяў і сродак для выдалення салявых разводаў.
Акрамя таго, у ведамстве звярнулі ўвагу на “састарэлы знешні выгляд” некаторых Дамоў быту.
“Трапляючы ўнутр, спажывец часта сутыкаецца з цьмяным асвятленнем, хаатычнымі шыльдамі, цеснымі пунктамі, у якіх не мянялі інтэр’ер дзесяцігоддзямі. У эпоху, калі спажывец прызвычаіўся да высокага ўзроўню сэрвісу, лічбавізацыі і эстэтычнай прасторы, такі фармат патрабуе візуальных змен”, — падкрэслілі ў МАРГ.