Фото: t.me/belrw_official
З 25 кастрычніка трансгранічныя прыгарадныя цягнікі паміж Віцебскам і Смаленскам будуць рабіць дадатковы прыпынак на станцыі Лёзна ў Віцебскай вобласці.
Як паведамілі на Беларускай чыгунцы, новы прыпынак уводзяць для паляпшэння абслугоўвання пасажыраў і павышэння транспартнай мабільнасці насельніцтва. Ён прадугледжаны для цягнікоў, якія ідуць па маршрутах Віцебск-Смаленск і Смаленск-Віцебск.
Білеты на гэтыя цягнікі можна купіць у чыгуначных касах, абсталяваных сістэмай «Экспрэс».
Для праезду ў прыгранічную зону пасажырам неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, альбо іншы дакумент з фатаграфіяй, выдадзены ўпаўнаважаным дзяржаўным органам. Дзецям да 14 гадоў спатрэбіцца пасведчанне аб нараджэнні.
Прыгарадныя цягнікі па маршрутах Смаленск-Орша і Смаленск-Віцебск пачалі курсіраваць 2 красавіка 2026 года. У БЧ паведамілі, што за гэты час у прыгранічных зносінах перавезена больш за 64 тысячы пасажыраў.