Фото: БЖД
Цягнік №301 Адлер — Мінск, які адправіўся з Адлера ў 20:38 7 кастрычніка, будзе ісці змененым маршрутам «па тэхнічных прычынах», паведамляе БЧ.
Цягнік паедзе праз станцыю Орша-Цэнтральная замест Гомеля і прыбудзе ў Мінск у 18:30 замест 19:03. Рашэнне аб змяненні маршруту было прынята РЧ.
Для дастаўкі пасажыраў, якія едуць у цягніку ад станцый у Расіі да станцый участка Гомель – Мінск, дадаткова прызначаны цягнік №612 Мінск – Гомель. Цягнік адправіцца з Мінска ў 20:26 і прыбудзе ў Гомель у 23:55.
Для пасажыраў з білетамі на цягнік №301 Адлер – Мінск ад станцый участка Гомель – Мінск прызначаны цягнік №611 Гомель – Мінск. Ён адправіцца з Гомеля 9 кастрычніка ў 14:38 і прыбудзе ў Мінск у 19:03.
Таксама 9 кастрычніка па тэхнічных прычынах цягнік №302 Мінск – Адлер ідзе паводле дзеючага раскладу да станцыі Гомель, затым – змененым маршрутам праз Магілёў, Оршу, Бранск і далей сваім маршрутам.