Светлана Тихановская и Ираклий Кобахидзе, Дублин, 12 ноября 2026 года. Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністрам замежных спраў Макай Бачарышвілі праблемы беларусаў, якія жывуць у Грузіі. Размова адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне, паведамляе Офіс лідара дэмсіл.
Ціханоўская звярнула ўвагу грузінскіх чыноўнікаў на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Грузіі, у тым ліку пры легалізацыі свайго знаходжання, афармленні дакументаў і атрыманні дазволаў на пражыванне. Яна таксама падкрэсліла важнасць абароны правоў беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу.
Грузія пасля 2020 года стала адным з напрамкаў эміграцыі для беларусаў, якія падвяргаюцца пераследу або асцерагаюцца рэпрэсій на радзіме. Аднак грузінскія ўлады не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларусаў аб прадастаўленні прытулку.