Ціханоўская выступіць на Форуме ЕС па парламенцкай дэмакратыі

Святлана Ціханоўская сёння выступіць на адкрыцці другога Форуму Еўрасаюза па парламенцкай дэмакратыі. Ён праходзіць 29–30 верасня ў Еўрапарламенце.

«Рада зноў быць у Бруселі, каб выступіць на адкрыцці другога Форуму ЕС па парламенцкай дэмакратыі ў Еўрапейскім парламенце.

Я таксама выступлю з асноўным дакладам на канферэнцыі «Шлях да свабоды ў Еўропе (Польшча, чэрвень 1976 года)», — паведаміла яна.

Форум аб’ядноўвае членаў Еўрапейскага парламента, членаў нацыянальных парламентаў ЕС, прадстаўнікоў інстытутаў ЕС, арганізацый грамадзянскай супольнасці, навукоўцаў і экспертаў для абмену ідэямі, досведам і перадавымі практыкамі.

Сёлета форум уключае чатыры асноўныя сесіі:

  • Мабілізацыя агульнаграмадскага падыходу да забеспячэння бяспекі выбараў
  • Стратэгія ЕС для грамадзянскай супольнасці
  • Ад заканадаўства да рэалізацыі: узмацненне парламенцкага нагляду на ўзроўні ЕС і на нацыянальным узроўні
  • Абарона дэмакратыі ва ўмовах геапалітычнай нестабільнасці: да падыходу парламенцкай дыпламатыі ў межах «Каманды Еўропы»