Ціханоўская: Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве

Святлана Ціханоўская выказалася супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ў сувязі з Тыднем супраць смяротнага пакарання, які пройдзе з 5 па 10 кастрычніка. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе выконваюцца смяротныя прысуды.

«Чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць. Смяротнаму пакаранню няма і не можа быць месца ў прававой і дэмакратычнай дзяржаве. Тыдзень супраць смяротнага пакарання — нагода яшчэ раз сказаць пра тое, якой мы хочам бачыць Беларусь: краінай, дзе чалавечы лёс і права на жыццё абароненыя законам», — падкрэсліла палітык.

Яна падзякавала праваабарончаму цэнтру «Вясна», які «не дазваляе гэтай тэме знікнуць з грамадскай увагі».

Поўны спіс мерапрыемстваў да Тыдня супраць смяротнага пакарання можна знайсці па спасылцы.