Никол Пашинян и Светлана Тихановская, Дублин, 13 ноября 2026 года. Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне. Бакі абмеркавалі становішча беларусаў у Арменіі і дамовіліся развіваць супрацоўніцтва на ўзроўні грамадзянскай супольнасці і парламентаў.
Ціханоўская падзякавала Пашыняну за тое, што Арменія не выдае беларускіх грамадзян па запытах рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама выказала падзяку за запрашэнне на папярэдні саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
«Я вельмі цаню падтрымку Арменіі і нашу гатоўнасць да дыялогу. Для нас важна развіваць супрацоўніцтва, падтрымліваць сувязі паміж нашымі народамі і разам шукаць магчымасці дапамагаць беларусам», – заявіла лідар дэмсіл.