Ціханоўская ў Нью-Ёрку абмеркавала вызваленне палітвязняў і санкцыі

Святлана Ціханоўская ў першы дзень візіту ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў 81-й Генеральнай асамблеі ААН правяла шэраг сустрэч з прадстаўнікамі еўрапейскіх краін, ЗША і міжнародных арганізацый, паведамілі у Офісе палітыка.

Лідарка дэмсіл сустрэлася з кіраўніцай МЗС Фінляндыі Элінай Валтонен, вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, міністрам замежных спраў Эстоніі Маргусам Цахкной, прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам, кіраўніком МЗС Літвы Кястуцісам Будрысам і міністрам замежных спраў Нарвегіі Эспенам Бартам Эйдэ.

Таксама Ціханоўская правяла сустрэчы з сенатаркай ЗША Джын Шахін, генеральным сакратаром Савета Еўропы Аленам Берсэ і генеральнай сакратаркай Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Кайсай Олангрэн.

На сустрэчы з Калас абмяркоўваліся вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій у Беларусі, захаванне санкцыйнага ціску на беларускі рэжым і падтрымка грамадзянскай супольнасці. З Джын Шахін Ціханоўская таксама абмеркавала далейшую палітыку ЗША ў дачыненні да Беларусі і працу Free Belarus Caucus у Кангрэсе ЗША.

«Я бачу адзінства сярод краін у пытаннях Беларусі. Гэта вельмі важна. Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму, а Беларусь ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што гэта добра разумеюць», — заявіла Ціханоўская па выніках сустрэч.

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Фота: t.me/tsikhanouskaya