Светлана Тихановская. Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц з прафесійным святам і падзякавала ім за працу.
«Настаўнік – гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека», – заявіла лідарка дэмсіл.
«Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей. Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім», – дадала яна.
Відэа: t.me/tsikhanouskaya