Ціханоўская абмеркавала з Мадзьярам магчымасць візіту ў Будапешт

Святлана Ціханоўская упершыню сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзьярам. Сустрэча адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне.

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах і выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва, накіраванага на ўмацаванне адносін паміж беларускім і венгерскім народамі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці далейшага супрацоўніцтва і падтрымкі беларускага грамадства.

Таксама абмяркоўвалася перспектыва візіту Святланы Ціханоўскай у Будапешт, паведамілі ў Офісе лідара дэмсіл.