Чыгуначны мост абрынуўся на поўначы РФ

У Архангельскай вобласці Расіі абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь. Абрушэнне суправаджалася сходам вагонаў. Пацярпелых няма.

“Рух па ўчастку прыпынены. На месца накіраваныя аднаўленчыя цягнікі”, – паведамілі ў Паўночнай чыгунцы РФ.

На станцыях Сольвычагодск, Котлас-Паўднёвы і Віледзь затрыманыя восем пасажырскіх цягнікоў. Дастаўляць пасажыраў будуць аўтобусамі.

Праверку па факце НЗ арганізавала Паўночна-Заходняя транспартная пракуратура.